Месячнае зацьменне – гэта прыродная з’ява, пры якой Зямля закрывае сонечнае святло, якое трапляе на Месяц, і фарміруе цень на яго паверхні. У гэтую нядзелю жыхары Беларусі і Расіі маглі ўбачыць поўнае месячнае зацьменне. Таксама гэтую з’яву можна было назіраць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, Антарктыдзе, Аўстраліі і Акіяніі.
Фактычна зацьменне пачалося ў 18:28, аднак у гэты момант воку яно практычна не было заўважна. Поўнасцю спадарожнік Зямлі схаваўся ў 20:31 па мінскім часе, поўная фаза зацьмення працягвалася амаль паўтары гадзіны – да 21:53.
Месяц падчас гэтага зацьмення апынуўся ў цені Зямлі, сонечныя прамяні, якія на яго падалі, праходзячы праз зямную атмасферу і пераламляючыся ў ёй, надалі спадарожніку нашай планеты незвычайнае адценне. З-за гэтага такі Месяц называюць "крывавым". А ў індзейцаў вераснёўскую поўню, у якую і здарылася гэтае зацьменне, было прынята называць кукурузнай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"