Падчас цяперашняга візіту Сіярта правядзе перагаворы з беларускім калегам Максімам Рыжанковым. Міністры прымуць удзел у пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі, а таксама абмяркуюць супрацоўніцтва Мінска і Будапешта ў розных сферах.
На парадку дня актуальныя пытанні ўзаемадзеяння: прамысловасць, ахова здароўя, будаўніцтва, сельская гаспадарка, транспарт, адукацыя, турызм, фармацэўтыка.
Кіраўнікі МЗС дзвюх краін не абыдуць бокам і сітуацыю ў свеце.
"Very glad to welcome you in Minsk again", - так сёння сустрэў свайго венгерскага калегу каля будынка МЗС беларускі міністр Максім Рыжанкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"