У пятніцу, 12 верасня, Віталій Ленскі прыме ўдзел у канцэрце "Песни старой Москвы", прысвечаным дню горада расійскай сталіцы. На сцэне Дома Масквы ў Мінску прагучаць папулярныя песні 20 стагоддзя з рэпертуару Леаніда Уцёсава, Марка Бернеса, Пятра Лешчанкі, Аляксандра Вярцінскага, Алега Даля.
Як адзначыў Віталій Ленскі, асноўная задача для любога артыста – несці вечнае, добрае, светлае. І гэта атрымліваецца рабіць дзякуючы выбранаму рэпертуару, лічыць артыст.
"На мой погляд, тая музыка, якая была напісана ў 20 стагоддзі, яна ўнікальная тым, што сама па сабе ўжо добрая, светлая, жыццесцвярджальная. У нас тая ж самая задача, што і задача ў нашых калег больш старэйшага пакалення – несці любоў, дабрыню, святло, перамогу жыцця, перамогу чалавечага духу", - сказаў Ленскі.
Заслужаны артыст РФ прызнаўся, што не першы раз выступае перад мінскай публікай. Паводле яго слоў, яна вельмі цёплая, чуллівая, разумеючая. Ленскі таксама дадаў, што ў Беларусі адчувае асаблівае адчуванне міру.
"Беларусь для мяне – гэта заўсёды нейкае асаблівае адчуванне. Гэта адчуванне міру. Гэта звязана, зразумела, з лясамі, з творчасцю, вядома ж, "Песняроў", з якімі, дарэчы, нядаўна мы працавалі на адным з канцэртаў. І гэта нейкая асаблівая культура і асаблівая павага да сваёй гісторыі і да гісторыі сваіх продкаў. І мне здаецца, што гэтая сувязная нітка, яна ў вас не абрывалася, у адрозненне ад многіх з нас", - сказаў Ленскі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"