Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Кінафестываль "RT.Док: Время наших героев" упершыню пройдзе ў Беларусі

У рамках фестывалю будуць паказаны шэсць дакументальных фільмаў пра СВА, гэта карціны тэлеканала RT і беларускіх дакументалістаў.
Sputnik
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Міжнародны фестываль дакументальнага кіно "RT.Док: Время наших героев" упершыню адбудзецца ў Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
У рамках форуму, які пройдзе з 26 па 27 верасня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы, на вялікім экране пакажуць шэсць дакументальных кінастужак аб спецаперацыі. Гэтыя фільмы былі знятыя тэлеканалам RT, а таксама беларускімі дакументалістамі.
Адкрыецца фестываль прэм’ерай фільма RT пад назвай "Донбасс. Без права голоса". Гэтая стужка пра журналістаў з еўрапейскіх краін, чые рэпартажы пра падзеі ў Данбасе забаронены да паказу ў іх дзяржавах.
Пасля паказу фільма адбудзецца дыскусія "Прарыў інфармацыйнай блакады". У ёй прымуць удзел генеральны прадзюсер фестывалю Кацярына Якаўлева, журналіст з Германіі Ліяна Кілін, грамадскі дзеяч і журналіст з Італіі Вінчэнца Лоруса, італьянскі гісторык Анджэла Д’Арсі і блогер з ЗША Тафурыус Максімус Крэйн.
У рамках другога дня фестывалю гледачам пакажуць фільмы "Мариуполь" Ксеніі Лебедзевай, "Казаки: Бригада Терек", падрыхтаваны ваенным дакументалістам Таццянай Боршч, а таксама "Я обвиняю фашизм" ваеннага дакументаліста RT Вольгі Кірый.
У гэты ж дзень пройдзе круглы стол "Злачынствы кіеўскага рэжыму", у ім прыме ўдзел пасол па асобых даручэннях расійскага знешнепалітычнага ведамства па пытаннях злачынстваў кіеўскага рэжыму Радзівон Мірошнік.
Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Рускага дома ў Мінску.

Міжнародны кінафестываль

Фестываль "RT.Док: Время наших героев" аб’ядноўвае на сваіх пляцоўках дакументалістаў, ваенкораў, артыстаў, паэтаў, музыкантаў і лідараў грамадскай думкі розных краін.
Праграма мерапрыемства звязана агульнай ідэяй: "Гэта час герояў. Гэта наш час". Калекцыя фестывалю налічвае ўжо больш за 100 фільмаў, гэта стужкі ваенкораў RT, Першага канала, УДТРК, тэлеканала "Звезда", тэлеканала "Спас" і незалежных аўтараў, у тым ліку замежных.
На фестывалі прадстаўлены работы дакументалістаў з Італіі, Ірана, Ірака, Палесціны, Сербіі, Славакіі, Францыі, ЗША і іншых краін. А самі фільмы фестывальнай праграмы былі паказаны ўжо больш як у 30 дзяржавах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Стартавалі здымкі беларуска-расійскага фільма пра Бацьку Міная