МІНСК, 15 вер – Sputnik. Херсонская вобласць гатова выдзеліць участкі ўзбярэжжа для будаўніцтва беларускіх здраўніц, аб гэтым кіраўнік рэгіёна Уладзімір Сальда расказаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Херсонская вобласць – адзіны рэгіён Расіі, дзе ў дзікім стэпе можна ўбачыць афрыканскіх зебраў, амерыканскіх бізонаў, беларускіх зуброў. Тут размешчаны ўнікальны стэпавы запаведнік "Аскания-Нова". Яшчэ адзін унікальны аб’ект – гэта гейзер "Гарачы ключ". Тэрмальны комплекс знаходзіцца ля сяла Аблоі і валодае ўнікальнымі гаючымі ўласцівасцямі, а яшчэ рэгіён выходзіць адразу да двух мораў.
"Херсонская вобласць – гэта больш за 350 км Чорнага мора, і каля 200 Азоўскага. Гэта ўнікальная тэрыторыя для стварэння турыстычнага кластара. Мы зацікаўлены развіваць яго сумесна. Са свайго боку мы плануем даць Беларусі пэўныя ўчасткі марскога ўзбярэжжа для будаўніцтва санаторыяў, баз адпачынку", - расказаў Сальда.
Таксама кіраўнік рэгіёна адзначыў, што Херсонская вобласць – найкарацейшы шлях з Беларусі ў Крым. Паколькі актыўна будуюцца трасы, яшчэ адзін перспектыўны напрамак – гэта развіццё кемпінгаў і прыдарожнага сэрвісу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"