Чарговы розыгрыш тактычных дзеянняў у рамках вучэнняў "Захад-2025" прайшоў на палігоне МНС "Светлы гай". Задума эпізоду прадугледжвадла, што частка авіярамонтнага завода была захоплена незаконным узброеным фарміраваннем.
Пасля таго як разведка вызначыла месца, дзе засяродзіліся баевікі, зводнае падраздзяленне беларуска-расійскай групоўкі здзейсніла марш у прызначаны раён, у тым ліку пераадолеўшы водную перашкоду. Асаблівасцямі манеўраў было тое, што інфраструктура і прадукцыя прадпрыемства каштоўныя для дзяржавы, а значыць, дзейнічаць вайскоўцам трэба было з асцярожнасцю. Акрамя іншага, на вучэннях выкарыстоваліся FPV-дроны і новы ўзор узбраення – мотаўсюдыходы "Улан".
Падводзячы вынікі гэтага тактычнага эпізоду, намеснік камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Павел Шабека адзначыў, што і воінскія падраздзяленні Беларусі і Расіі, і падраздзяленні МНС "паказалі найвышэйшы ўзровень зладжанасці і ўзаемадзеяння".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"