МІНСК, 15 вер – Sputnik. Дзякуючы сумесным намаганням беларускага і расійскага боку харчовая бяспека Саюзнай дзяржавы (СД) забяспечана поўнасцю, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскаму часопісу "Разведчик".
"Дзякуючы сумесным намаганням забяспечана на 100% харчовая бяспека СД", - падкрэсліў Лукашэнка.
Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі Расіі вырабляюцца ўсе неабходныя дзвюм дзяржавам камплектуючыя. Гэта ажыццяўляецца ў рамках сумеснага праекта "Саюзны станок", які ўжо актыўна рэалізуецца.
Адзіны энергарынак
Разам з тым, на думку прэзідэнта, без пабудовы аб’яднаных рынкаў энергарэсурсаў дзвюх краін разлічваць на эфектыўны рух наперад будзе складана.
"Падпісаны дагавор аб агульным рынку электраэнергіі – толькі пачатак. Нам трэба рухацца далей: ствараць агульны рынак газу, устанаўліваць адзіныя правілы нафтавага рынку, забяспечваць справядлівыя цэны для перапрацоўшчыкаў, роўныя ўмовы гаспадарання для суб’ектаў абедзвюх краін", - растлумачыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Лукашэнка таксама падкрэсліў, сутнасць Саюзнай дзяржавы заключаецца не толькі ў дапамозе адна адной, але і ў стварэнні агульных правіл гульні, якія дадуць магчымасць стварыць паўнацэнную адзіную эканамічную прастору і захаваць пры гэтым палітычны суверэнітэт кожнай краіны.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што 25 гадоў таму бакі заклалі для гэтага фундамент.
"Сёння будуем будынак, а заўтра ўзвядзем цэлы горад на аснове тэхналагічнага суверэнітэту нашых эканомік. У ім абавязкова знойдзецца месца для новых сумесных праектаў, прарыўных тэхналогій і новых адкрыццяў", - заявіў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"