Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Дэпутаты ратыфікавалі нормы аб роўных выбарчых правах з Расіяй

У законапраекце размова ідзе аб тым, што грамадзяне Беларусі і Расіі атрымаюць роўныя правы на галасаванне і выбранне на выбарах мясцовага ўзроўню.
Sputnik
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Беларускія дэпутаты ратыфікавалі змены ў Дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб роўных выбарчых правах грамадзян, перадае карэспандэнт Sputnik.
Савет Федэрацыі ратыфікаваў пратакол да пагаднення з Беларуссю аб роўных выбарчых правах грамадзян у ліпені 2025 года.
Раней у Выбарчы кодэкс Беларусі была ўнесена норма, у адпаведнасці з якой грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, атрымалі права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовага ўзроўню.
"(...) Да нядаўняга часу грамадзяне Беларусі не валодалі правамі выбірацца і ўдзельнічаць у выбарах мясцовага ўзроўню Расіі з-за адсутнасці юрыдычнай асновы. Падчас афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію прэзідэнтамі дзвюх краін быў падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пратакол аб роўных правах грамадзян", - паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі.
Праект закона не супярэчыць Канстытуцыі краіны, уступленне пратакола ў сілу не запатрабуе дадатковых змен у заканадаўства.
"Расія ўжо завяршыла ратыфікацыю гэтага пратакола (...) і пасля ратыфікацыі пратакола нашай дзяржавай (Беларуссю - Sputnik) і яе ўступленнем у сілу грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, змогуць прыняць удзел у галасаванні падчас Адзінага дня", - сказаў Лукашэвіч.
Па даных МУС, у Беларусі выбарчым правам валодаюць каля 100 тысяч расіян, якія пражываюць на тэрыторыі рэспублікі. У 2024 годзе ў мясцовыя саветы ў Беларусі было выбрана 15 грамадзян Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Расійскія ВНУ адкрыты для беларусаў