Сяргеенка: краіны Балтыі і Польшчу ператвараюць у плацдарм НАТА

Спікер Палаты прадстаўнікоў адзначыў важнасць для Беларусі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй.
Sputnik
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Цеснае ваеннае супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй дае магчымасць захоўваць баланс сіл у рэгіёне на фоне дзеянняў Захаду, краіны Балтыі і Польшча становяцца плацдармам заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка на адкрыцці трэцяй сесіі.
"Цеснае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй гарантуе баланс сіл у рэгіёне. І мы працягнем паслядоўную працу па ўмацаванні Узброеных Сіл і сілавога блока ў цэлым", - заявіў Сяргеенка.
Паводле яго слоў, суседнія прыбалтыйскія краіны і Польшча ператвараюцца ў плацдарм НАТА ля беларускіх меж.
"Разам з тым мы бачым, што робіцца на беларускіх межах, ды і ў еўрапейскім рэгіёне ў цэлым. Ідзе шырокамаштабны працэс мілітарызацыі, а нашы непасрэдныя суседзі – Польшча і краіны Балтыі – мэтанакіравана ператвараюцца ў плацдарм НАТА. Усё гэта стварае прамыя пагрозы ў ваеннай сферы як для Беларусі, так і для Саюзнай дзяржавы", - заявіў Сяргеенка.
Сяргеенка адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала і працягвае выступаць донарам рэгіянальнай бяспекі.
"Нам не патрэбна вайна. Пацвярджэннем таму служыць міралюбівы знешнепалітычны курс краіны, зацверджаныя Канцэпцыя нацбяспекі і Ваенная дактрына, якія маюць выключна абарончы характар", - сказаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Крэмль: НАТА дэ-факта ваюе з Расіяй, гэта відавочна