Інфаграфіка

Месцы правядзення сезонных кірмашоў у Мінску – усе адрасы

Кожны год восенню ў беларускай сталіцы пачынаюць працаваць сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы. Адрасы ўсіх кірмашоў глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Sputnik
Пляцоўкі для сезоннага гандлю сельгаспрадукцыяй будуць арганізаваны ва ўсіх раёнах Мінска. Яны пачнуць сваю працу з 20 верасня, гандаль на іх завершыцца прыкладна 6-7 снежня, але гэта залежыць ад умоў надвор’я.
Акрамя таго, адзін раз за месяц будзе праводзіцца кірмаш каля Палаца спорту. 20-21 верасня ён таксама пройдзе, час яго працы – з 9:00 да 17:00.
Асноўнай гарадской пляцоўкай для правядзення сельгаскірмашоў выбрана тэрыторыя каля "Чыжоўка-Арэны". Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, гэтая пляцоўка дазваляе ўмясціць вялікую колькасць жадаючых прадаваць сваю прадукцыю. Акрамя таго, да арэны курсіруе вялікая колькасць грамадскага транспарту, таксама ёсць магчымасць прыпаркаваць свой асабісты транспарт.
Усе адрасы сезонных кірмашоў сабраны ў інфаграфіцы Sputnik. Для зручнасці адрасы сезонных кірмашоў прастаўлены на картах "Яндэкс" і Google.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"