МІНСК, 19 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў месца пахавання мітрапаліта Філарэта, якое знаходзіцца на тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага мітрапалічага мужчынскага манастыра, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка ў знак павагі да асобы мітрапаліта Філарэта ўсклаў на яго магілу букет белых руж. Адзначаецца, што гэта былі любімыя кветкі Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Уладыка Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за 20 гадоў. Ён лічыцца самым вядомым і любімым беларускім праваслаўным іерархам. У 2013 годзе, калі яму споўнілася 75 гадоў, Філарэт пайшоў на пенсію.
Людзі, якія асабіста ведалі ўладыку, кажуць аб Філарэце як аб чалавеку з бліскучай свецкай і духоўнай адукацыяй, знаўцу музыкі і царкоўнага жывапісу. Многія высокапастаўленыя чыноўнікі, дзеячы культуры і мастацтва лічылі яго сваім духоўным пастырам.
У 2022 годзе каля кафедральнага Свята-Духава сабора ў Мінску быў адкрыты помнік мітрапаліту Філарэту. У цырымоніі прыняў удзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Пахаваны ўладыка паводле яго завяшчання на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"