МІНСК, 19 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на дапамогу царквы ў адраджэнні традыцый талакі ў пытаннях добраўпарадкавання, у тым ліку не толькі рэлігійных аб’ектаў.
У пятніцу прэзідэнт Беларусі наведвае Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, які размешчаны ў аграгарадку Жыровічы ў Гродзенскай вобласці.
"Трэба падключаць усіх. І найперш я вельмі разлічваю на царкву, што мы адродзім добрае, ...з савецкіх часоў, калі мы не грошы прасілі, а талакой усе збіраліся і сёе-тое рабілі", - сказаў Лукашэнка падчас наведвання манастыра.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што тут знаходзіцца шмат людзей, "якія гатовы падключыцца". Кіраўнік дзяржавы заклікаў свяшчэннікаў больш актыўна дзейнічаць па гэтым пытанні ў супрацоўніцтве з уладамі.
"Калі мы не зробім, якімі б нашы дзеці святымі ні былі, якая б моладзь у нас добрая ні была, без нас ужо ніхто не зробіць", - дадаў прэзідэнт.
Талака – старажытны звычай узаемадапамогі, ён тычыўся як выканання працаёмкіх работ у гаспадарцы, так і ў іншых пачынаннях, у тым ліку будаўніцтве цэркваў, школ і дарог. Такія традыцыі існавалі як у Беларусі і Расіі, так і ў краінах Балтыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"