МІНСК, 20 вер – Sputnik. Кіраўнікі 26 беларускіх прадпрыемстваў і кампаній прынялі ўдзел у бізнес-форуме "Мінск і Масква: новы драйвер развіцця" ў расійскай сталіцы, паведамляе тэлеканал СТБ.
"Знойдзена вельмі шмат новых кропак судакранання ў перспектыўных напрамках, якія, вядома ж, у бліжэйшы час будуць адпрацаваны і, я думаю, што дадуць добрыя вынікі", - заявіў у эфіры тэлеканала старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
У сваю чаргу, агенцтва "Мінск-Навіны" паведаміла, што на гэтым форуме падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве. У тым ліку гэта кантракт на пастаўку гадзіннікаў з Мінска ў спецыялізаваную сетку крам Масквы.
Акрамя таго, падпісаны і мемарандум аб партнёрстве Маскоўскага раёна Мінска і Управы Данілаўскага раёна Паўднёвай адміністрацыйнай акругі Масквы. Будуць супрацоўнічаць таксама сярэдняя школа №83 Мінска школа №1150 Масквы. Адзін з галоўных напрамкаў – кадэцкія класы.
Форум – гэта частка дзён Мінска ў Маскве, якія праходзяць у расійскай сталіцы з 18 па 21 верасня. У праграме ёсць кірмаш беларускіх тавараў, які адкрыўся ў цэнтры горада – на Цвярской плошчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"