Захарава пракаменціравала з’яўленне Ціханоўскай у кулуарах ГА ААН

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ падкрэсліла, што апынуцца ў кулуарах ГА ААН Ціханоўская, "якая імітуе кіраўніка дзяржавы", магла толькі будучы акрэдытаванай ад якой-небудзь краіны, што трэба высветліць.
Sputnik
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Прызначаных Захадам "квазі-лідараў", якія выдаюць сябе за кіраўнікоў дзяржаў на Генасамблеі ААН, можна параўнаць з трансвестытамі і квардроберамі, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры радыё Sputnik.
Такім чынам дыпламат пракаменціравала паведамленні аб тым, што ў кулуарах Генасамблеі ААН была заўважана экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская (у 2021 годзе ўключана ў Беларусі ў спісак тых, хто мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці).
Марыя Захарава адзначыла, што дні і даты мерапрыемстваў, звязаных з абаронай меншасцей, у першую чаргу нацменшасцей, якія пакутавалі падчас канфліктаў і падвяргаліся генацыду, ператварыліся ў ААН "у нейкія "прайды", гей-парады".
"Гэта (прысутнасць Ціханоўскай у кулуарах ГА ААН. - Sputnik) такі ж прайд з тых, каго Захад прызначыў быць квазі-лідарамі ў сваіх краінах. Гэта тое ж самае, як і тыя, хто прыходзіў у выглядзе трансвестытаў, квір-людзей, квардробераў і хадзіў тут", - сказала афіцыйны прадстаўнік МЗС.
Паводле яе слоў, "яны гэтак жа начаплялі на сябе касцюмы", імітуючы або кіраўнікоў дзяржаў, або кіраўнікоў урадаў, або народных выбраннікаў, "і гэтак жа тут прысутнічаюць".
Захарава падкрэсліла, што ў дні Генасамблеі ААН у будынак можна прайсці, толькі калі акрэдытаваны ад якой-небудзь краіны. Таму можна высветліць, хто падаваў заяўку на Ціханаўскую, дадала яна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рыжанкоў: Беларусь працягне курс на шматпалярнасць і мір