МІНСК, 26 вер – Sputnik. Памёр расійскі кінарэжысёр і тэлевядучы Тыгран Кеасаян, пра гэта паведаміла яго жонка, галоўны рэдактар тэлеканала RT і міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян.
"Сёння ноччу Тыгран пайшоў да Стваральніка", - напісала Сіманьян у сваім Telegram-канале.
У пачатку студзеня 2025 года Сіманьян паведаміла, што яе муж Тыгран перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў стане комы.
Кеасаян нарадзіўся 4 студзеня 1966 года ў сям’і праслаўленага савецкага рэжысёра Эдмонда Кеосаяна, які зняў кінастужку "Неуловимые мстители". Адукацыю атрымаў ва "ВГИК ", дзе навучаўся рэжысуры ў майстэрні Юрыя Возерава. З першых дзён вучобы працаваў на "Мосфильме".
Кеасаян вядомы як рэжысёр поўнаметражных мастацкіх стужак, сярод якіх "Бедная Саша" і "Ландыш серебристый", а таксама рамантычнай камедыі "Крымский мост. Сделано с любовью". Таксама ён стаў тварам цэлага шэрага тэлешоу на федэральных тэлеканалах.
Выказваем спачуванні родным і блізкім Тыграна Кеасаяна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"