Астраномія як навука ўзнікла ў вельмі даўнія часы. Яшчэ на світанку чалавечай цывілізацыі людзі бачылі, што рухі нябесных свяцілаў звязаны з перыядычнымі зменамі надвор’я. Па размяшчэнні зорак і сузор’яў старажытныя людзі вызначалі поры года, пазней па зорках арыентаваліся мараплаўцы.
Здаецца, усе найважнейшыя адкрыцці былі зроблены яшчэ ў вельмі даўнія часы – і сучасным астраномам папросту няма чаго рабіць. Аднак гэта зусім не так. І ў нашы дні цікавасць да космасу захоўваецца, а новыя тэхналогіі дазваляюць па-новаму глядзець на даўно вядомыя і звыклыя рэчы.
Больш за тое, навукоўцы запэўніваюць, што Сусвет яшчэ поўны таямніц, вывучана толькі малая яго частка. Штогод здзяйсняюцца адкрыцці ў касмічнай сферы, і ў некаторых з іх ёсць усе шансы цалкам змяніць існуючую карціну свету. Аб самых уражлівых даследаваннях апошніх 25 гадоў у падборцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"