Фота

Баггі з Данецка і Aurus на вадародзе: цуды аўтапрама ў Мінску – фота

Беларуская сталіца ўпершыню прымае міжнародную прамысловую выставу "Иннопром", дзе прадстаўлены апошнія дасягненні айчынных і расійскіх машынабудаўнікоў. Sputnik пабываў на выставе і сабраў для вас фотастужку з самых прыкметных экспанатаў. Ацаніце!
Sputnik
Такіх маштабных выставак, як гэтая, Беларусь, мабыць, яшчэ не бачыла. Каб змясціць усе экспанаты, спатрэбілася задзейнічаць 20 тыс кв. м (гэта амаль тры футбольныя палі!) Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра. І няхай магчымасці комплексу разлічаны на 37 тыс "квадратаў", пераплюнуць "Иннопром" па сваіх размахах будзе цяжка.
Арганізатары падзялілі экспазіцыю на дзве часткі: адкрытую і закрытую.
1 / 12

На вулічных плошчах наведвальнікаў перш за ўсё сустракае 450-тонны БЕЛАЗ, на фоне якога ў чэрвені фатаграфаваліся кіраўнікі ЕАЭС, трактары, пагрузчыкі, харвестары, форвардары, пажарныя машыны, трамваі, тралейбусы і электробусы. А яшчэ – бранскі камбайн "Добрыня", новенькая LADA Iskra, "мазы"-"камазы" і разнастайныя беспілотнікі.

2 / 12

Кормаўборачны камбайн FS80 "Добрыня".

3 / 12
Lada Iskra
4 / 12

Прама на ўваходзе ў экспацэнтр – электрамабіль "Атом", размовы аб якім не ўціхаюць апошнія некалькі гадоў. Яго прататып шмат разоў мільгаў на расійскіх івентах і зараз даехаў да Мінска. Першае, што кідаецца ў вочы двухстворкавыя дзверы і мультымедыйны экран прама на рулі. Пагаворваюць, што да распрацоўкі прыклалі руку ў тым ліку беларускія спецыялісты.

5 / 12

Вядома, што выставачны ўзор перадсерыйны – гэта значыць вырабляцца электрахэтчбек будзе ў некалькі іншым выглядзе. У якім – даведаемся крыху пазней. Арганізаваць прамысловы выпуск "Атом" плануецца на заводзе "Москвич".

6 / 12

Адзін з самых прыкметных экспанатаў – вадародны Aurus Senat. Машына мае дарагі выгляд і можа разганяцца да сотні менш за 4 секунды. Аўтамабіль аснашчаны трыма электраматорамі, сілкаванне якім забяспечвае вадародны генератар. Пакуль гэта доследны ўзор, і серыйная вытворчасць у Расіі не плануецца, але без сумнення машына звер і выглядае вельмі крута!

7 / 12

Дарэчы, пад брэндам Aurus на мінскім "Иннопроме" прэзентаваны не толькі аўтамабіль, але і некаторыя мадэлі адзення з беларускага кашаміру. Яе пашылі на мінскім прадпрыемстве "Камволь". Афіцыйна калекцыя будзе прадстаўлена ў 2026 годзе. Цэны – кусаюцца.

8 / 12

Яшчэ адзін цікавы асобнік – штурмавая машына баггі. Выраблена ў Данецку. Ужо прайшла выпрабаванні і рыхтуецца да серыйнага выпуску. Кузаў цалкам металічны, усё астатняе – рухавік, раздатка, каробка, падвеска, узмоцненыя амартызатары і спружыны ад аўтамабіля Шэўрале Ніва. Прызначана для задач, якія выконваюцца ў зоне баявога судакранання.

Баггі абсталявана сістэмай РЭБ, але наогул можа камплектавацца чым заўгодна: напрыклад, кулямётам (ёсць тры турэлі па баках), ахоўнымі кеўларавымі пласцінамі і гэтак далей. Галоўнае – уключыць фантазію.

9 / 12

На выставе "Иннопром" прэзентавалі новы беларускі аўтамабіль – гібрыдны Belgee X80. Можа ехаць на бензіне і зараджацца ад разеткі электрычнасцю. Максімальна эфектыўны прыём у плане эканоміі.

10 / 12

Красовер асабіста змог "затэсціць" дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Мяркуючы па фота, айчынны паркетнік зрабіў на яго добрае ўражанне.

11 / 12

Асаблівую зацікаўленасць у наведвальнікаў выставы выклікаў аўтамабіль LADA Azimut. Гэта прынцыпова новая мадэль, распрацаваная на платформе Vesta. Упершыню публіцы яе паказалі на ПМЭФ-2025, а Мінск стаў другім месцам, дзе выстаўляецца гэты расійскі прыгажун. Дызайн "Азимута" выкананы ў фірмовым "ікс-стылі", які прысутнічае ў мадэлях Lada, пачынаючы з X-Ray. Паказаны на "Иннопроме" аўтамабіль афарбаваны ў бэжавы колер, а стойкі і дах чорныя. Серыйную вытворчасць новага красовер ад "АвтоВАЗа" плануецца пачаць у 2026 годзе.

12 / 12

Акрамя машын, наведвальнікі могуць убачыць на выставе макет расійска-беларускага самалёта "Асвей", доследны ўзор якога плануецца зрабіць на заводзе ў Баранавічах у 2026 годзе. А яшчэ – розныя дроны, беспілотныя верталёты і найноўшыя рашэнні ў прамысловасці. Увогуле, паглядзець ёсць на што і памацаць – таксама.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"