Выстава "Иннопром" адкрыецца ў панядзелак у Мінску

У экспазіцыі выставы прымуць удзел больш за 500 прамысловых кампаній з усяго свету.
Sputnik
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Міжнародная прамысловая выстава "ИННОПРОМ. Беларусь" упершыню стартуе ў Мінску ў панядзелак, 29 верасня.
Мерапрыемства збярэ вядучыя прамысловыя кампаніі і прадстаўнікоў урадаў краін ЕАЭС, СНД і іншых дзяржаў – усяго на ім чакаюцца госці з 24 краін.
Выстава размесціцца ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры Belexpo і працягнецца да 1 кастрычніка. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ і Міністэрства прамысловасці Беларусі.
Агульная плошча экспазіцыі выставы перавышае 20 тыс кв. м, у тым ліку пляцоўка пад адкрытым небам для дэманстрацыі буйнагабарытнай тэхнікі. У экспазіцыі прымуць удзел звыш 500 кампаній, у тым ліку больш за 290 расійскіх і звыш 190 беларускіх.
У рамках "Иннопром" адбудзецца прамысловы форум, пройдуць спецыялізаваныя дыскусіі па ключавых тэмах прамысловай кааперацыі.
У першы дзень выставу наведаюць кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
На "Иннопроме" асаблівую ўвагу нададуць кіберабароне і беспілотным сістэмам