МІНСК, 30 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў краіны СНД і ЕАЭС трымацца разам, каб выстаяць ва ўмовах, калі ідзе перадзел свету.
Аб гэтым беларускі лідар заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Уся праблема нашых канфліктаў, войнаў і іншае – аснова эканамічная, ідзе перадзел свету, ідзе канкурэнтная бітва, барацьба. Хацелася б, каб у гэтай барацьбе мы выстаялі, а выстаяць мы можам толькі разам. Давайце трымацца адзін за аднаго цяпер, давайце не будзем бегчы ў розныя бакі. Ніхто нідзе нас не чакае", - заклікаў Лукашэнка.
Ён назваў важным захаваць тое, што дасталася ад папярэдніх пакаленняў.
"Адарваць – могуць, як гісторыя гаворыць. Адарвалі і кінулі. Ну каму вы потым там патрэбны? Нікому. Таму галоўнае – наша адзінства. Захаваць тое, што напрацавана ранейшымі пакаленнямі. Тое, што ў нас ёсць", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
Беларускі лідар падкрэсліў, што ў гэтых працэсах, якія аб’ядноўваюць, ключавую ролю адыгрывае Расія.
"Натуральна, цэнтрам, Міхаіл Уладзіміравіч (прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. - Sputnik), як мы заўсёды гаворым на пасяджэннях кіраўнікоў дзяржаў (...), цэнтрам заўсёды з’яўляецца Расія", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"