МІНСК, 2 кас – Sputnik. Гіганцкі помнік прэснаводнай крэветцы адкрыюць у гарадскім парку Белаазёрска на абласных "Дажынках", вынікае з праграмы фестывалю-кірмашу.
Памер крэветкі – амаль 170 см. Над помнікам працавалі лепшыя кавалі краіны. Як будзе выглядаць малая архітэктурная форма, пакуль невядома – да афіцыйнага адкрыцця яна закрыта для агляду.
Абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі" пройдзе ў Белаазёрску 4 кастрычніка. У праграме мерапрыемстваў – святочнае шэсце, канцэрт, цырымонія ўшанавання пераможцаў на ўборцы ўраджаю і феерверк.
У гэты дзень таксама пройдзе адкрыццё стадыёна і басейна.
Штогадовы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі праводзіцца ў Беларусі з 1996 года. На фестывалі ўзнагароджваюць найлепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"