Спачатку Савецкі саюз, а затым і Расія заяўлялі аб гатоўнасці ўступіць у НАТА, але абодва разы атрымалі адмову "з парога", заявіў Уладзімір Пуцін у сваім выступленні на сесіі дыскусійнага клуба "Валдай" у Сочы.
Расійскі лідар нагадаў даты спроб далучэння краіны да Паўночнаатлантычнага альянсу – першая з іх была зроблена ў савецкі час у 1954 годзе, пазнейшая – ужо ў сучаснасці – у 2000 падчас прыезду прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Маскву.
"Калі мы з прэзідэнтам Клінтанам гаварылі, ён кажа – ты ведаеш, цікава, я лічу, што гэта магчыма. А потым увечары – ты ведаеш, я са сваімі параіўся, нерэальна. Цяпер нерэальна. А калі рэальна? Усё пайшло", - распавёў падрабязнасці гутаркі Пуцін.
Паводле яго слоў, рэальны шанс на больш пазітыўны ў параўнанні з цяперашнім вектар развіцця міжнародных адносін сапраўды існаваў, але быў страчаны з-за таго, у краінах Захаду не змаглі выстаяць перад "спакусай абсалютнай улады", канстатаваў Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"