Жылы дом у выглядзе кошыка, вядомы як Дом-кошык, знаходзіцца ў горадзе Ньюарк (штат Агаё, ЗША) і з’яўляецца былой штаб-кватэрай кампаніі Longaberger, якая вырабляе плеценыя вырабы.
Будынак пабудавалі ў 1997 годзе па ідэі ўладальніка Дэйва Лонгабергера, каб увекавечыць іх асноўны прадукт – кошыкі.
Царква Хатльгрымскірк’я (Hallgrímskirkja) – гэта лютэранская царква і адзін з галоўных сімвалаў Рэйк’явіка, сталіцы Ісландыі.
Царква знаходзіцца на вяршыні ўзгорка ў цэнтры горада і вядома сваім унікальным архітэктурным дызайнам, які нагадвае вывяржэнне вулкана, а таксама сваёй высокай вежай, з якой адкрываецца панарамны від на горад.
"Вар’яцкі дом" Ханг Нга – гэта ўнікальны будынак у горадзе Далат у В’етнаме, які ўяўляе сабой атэль-музей незвычайнай архітэктуры, распрацаваны архітэктарам Данг В’ет Нга.
Пабудаваны ў стылі сюррэалізму, ён нагадвае казачны дом, натхнёны работамі Антоніа Гаўдзі, і прапануе наведвальнікам крывыя формы, незвычайныя нумары і элементы прыроды, такія як штучныя грыбы і павуцінне.
Галерэя сучаснага мастацтва Кунстхаўс у аўстрыйскім Грацы была адчынена ў рамках праграмы "Культурная сталіца Еўропы" ў 2003 годзе.
Канцэпт будынка распрацавалі лонданскія архітэктары Пітэр Кук і Колін Фурнье. Будынак пабудаваны ў стылі блоб (асаблівасць якога – цякучыя, выпуклыя формы, якія нагадваюць кроплі ці біялагічныя структуры). Будынак рэзка кантрастуе з навакольнай забудовай і, па некатарых меркаваннях, нагадвае сваім выглядам сэрца робата.
Знакаміты беларускі "дыямент" – будынак Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску.
Будаўніцтва пачалося 1 лістапада 2002 года і завяршылася 31 мая 2006 года, а 16 чэрвеня 2006 года бібліятэка была ўрачыста адкрыта для наведвальнікаў.
Праект распрацавалі архітэктары Міхаіл Вінаградаў і Віктар Крамарэнка яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, а сам працэс будаўніцтва вёўся кругласутачна.
Культурны цэнтр Гейдара Аліева лічыцца адным з сімвалаў сучаснага Баку – сталіцы Азербайджана.
Праект цэнтра быў распрацаваны ў 2007 годзе архітэктарам Захой Хадыд, а праз 7 гадоў – у 2014-м – будынак прызналі лепшым у свеце і ўдастоілі прэміі "2014 Design of the Year".
У праекце будынка не было скарыстана ніводнай прамой лініі, такая структура па задумцы архітэктара ўвасабляе працягласць і бясконцасць, а лініі на будынку сімвалізуюць сувязь мінулага з будучыняй.
"Дом-камень" у акрузе Брага ў Партугаліі быў пабудаваны ў далёкім 1974 годзе. Гэта тварэнне партугальскага інжынера Віктара Радрыгеса.
Загарадны "дом-камень" з маналітных валуноў, дрэва і чарапіцы Радрыгес пабудаваў для сябе і сваёй сям’і.
Гандлёва-забаўляльны цэнтр "Хан Шатыр" (даслоўны пераклад назвы – "Хан сярод шатроў") у сталіцы Казахстана Астане.
Гэта самы вялікі будынак-шацёр у свеце. Цікава, што акрамя звыклых крам, кафэ і кінатэатра ўсярэдзіне можна знайсці сапраўдны пляж.
Ват-Ронг-Кхун або "Белы храм" у правінцыі Чыянграй у Тайландзе быў пабудаваны ў 1997 годзе.
"Белы храм" – тварэнне тайскага мастака Чалермчая Касітпіпата. Гэта традыцыйны тайскі храм са шмат’ярусным дахам, пышна упрыгожаны выявамі міфічных істот. Незвычайнасці аблічча культаваму збудаванню надае белы колер.
Грамадская прастора Vessel у Нью-Ёрку.
Гэта 45-метровая структура ў нью-ёркскім раёне Хадсан-Ярдс, якая складаецца з лесвіц і назіральных пляцовак, распрацаваная Heatherwick Studio.
У кастрычніку 2024 года прастору зноў адкрылі пасля рэканструкцыі, тут устанаўлівалі мноства ахоўных сетак з-за шматлікіх спроб суіцыду на аб’екце ў 2020-2021 гадах.
Танцуючы дом у Празе, Чэхія. Гэты незвычайны офісны будынак пабудавалі архітэктары Улада Мілуніч і Фрэнк Гэры ў 1996 годзе.
Жартам гэты архітэктурны будынак называюць "Джынджэр і Фрэд" у гонар знакамітай танцуючай пары з аднайменнага фільма.
Тая частка будынка, што пашыраецца ўгору, увасабляе Фрэда, а бок з "тонкай таліяй" і якая развіваецца дадолу "спадніцай" – гэта Джынджэр.
Будынак "Атаміум" – адна з галоўных славутасцей Бруселя, сталіцы Бельгіі.
Будынак быў спраектаваны да адкрыцця Сусветнай выставы 1958 года бельгійскім інжынерам Андрэ Ватэркейнам як сімвал атамнага стагоддзя і мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
"Лясная спіраль", Дармштадт, Германія (год пабудовы: 2000).
Жылы комплекс на 105 кватэр – тварэнне аўстрыйскага архітэктара Фрыдэнсрайха Хундертвассера.
Знакаміты дойлід лічыў, што чалавек павінен жыць у гармоніі з прыродай нават у мегаполісе. Яго светаадчуванне знайшло адлюстраванне ў арыгінальным праекце, які атрымаў назву "Лясная спіраль".
Дом №5 на плошчы Тэрлоў-сквер у Лондане празвалі "Тонкім домам", гэты будынак лічыцца адным з самых вузкіх у сталіцы Вялікабрытаніі.
Шырыня будынка ў самым вузкім месцы складае 1,8 м, а ў самым шырокім – 10,8 м. Вялікія вокны, якія выходзяць на поўнач, забяспечваюць цудоўнае асвятленне для працы мастакоў.
Кафедральны сабор у горадзе Бразіліа, таксама вядомы як Сабор Найсвяцейшай Панны Марыі Апарэсідскай, – гэта шэдэўр мадэрнісцкай архітэктуры Бразіліі, спраектаваны Оскарам Німеерам.
Збудаванне ўяўляе сабой 16 гіпербалічных бетонных калон, якія сімвалізуюць рукі, уздзетыя да неба, а прастора паміж імі закрыта вітражамі.