МІНСК, 7 кас – Sputnik. Беларусь і Аман плануюць адкрыць пасольствы ў Маскаце і Мінску, такая заява была зроблена на сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам.
"Учора, спадар прэзідэнт, вы прапанавалі абмяняцца пасольствамі ў Мінску і Маскаце. Мы вітаем гэта", - сказаў султан Амана, яго словы прыводзіць БелТА.
Лукашэнка ў сваю чаргу падкрэсліў, што гэтая задума абавязкова будзе рэалізаваная.
"Гэта прагматычна. Не таму, што мы з вамі старыя сябры. А таму, што гэта прагматычна", - дадаў ён.
Як падкрэсліў беларускі лідар, Беларусь і Аман пачынаюць сур’ёзнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У сувязі з гэтым, на думку прэзідэнта, паслы будуць "лакаматывамі, маторамі развіцця супрацоўніцтва".
Афіцыйны візіт султана
Султан Амана Хайсам бэн Тарэк Аль Саід прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам 6 кастрычніка, у гэты дзень ён правёў перагаворы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
Сёння, у другі дзень візіту, Лукашэнка прымае ў сябе ў гасцях султана Амана. Спачатку адбудзецца сустрэча, а затым – працоўны сняданак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"