МІНСК, 7 кас – Sputnik. XXIX Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе ў беларускай сталіцы з 7 да 10 кастрычніка, паведамляе Sputnik.
У рамках профільнага мерапрыемства запланавана міжнародная выстава "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" – EnergyExpo.
Таксама будзе прадстаўлены салон інавацыйнага транспарту "E-Trans" і спецраздзелы "Інавацыйныя прамысловыя тэхналогіі", "Атамэкспа-Беларусь", "Тэхналогіі для нафтахімічнай галіны", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад".
Паводле інфармацыі арганізатараў форуму, свае распрацоўкі ў розных сферах прадставяць больш як 200 прадпрыемстваў і арганізацый з пяці краін – Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая і Турцыі.
Афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца сёння ў 12:00. Яго арганізатарам выступае Мінэнерга Беларусь, а партнёрамі – Дзяржкарпарацыя па атамнай энергіі "Росатом" і ТАА "Интер РАО – Машиностроение".
Месца правядзення форуму – праспект Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"