Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

"Команда Арктики" пабывала ў Беларусі – відэа

"Команда Арктики" пабывала ў Беларусі і наведала мноства лакацый, у тым ліку і Зону адчужэння. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Sputnik
Група студэнтаў РТУ МІРЭА спачатку працавала ў Палескім эколага-радыяцыйным запаведніку, а затым – пабывала за 15 км ад Чарнобыльскай АЭС.
"Команда Арктики" РТУ МІРЭА працуе па васьмі напрамках, асноўным з якіх з’яўляецца Арктыка. Да засваення тэрыторыі Арктыкі імкнуцца ўсе значныя сусветныя гульцы і для Расіі яна з’яўляецца стратэгічна важнай.
Удзельнікі экспедыцый вывучаюць экалагічную абстаноўку, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі, такія як IT-валанцёры, працуюць над стварэннем 3D-мадэлей помнікаў прыроды, гісторыі і культуры, становяцца першапраходцамі ў новых напрамках унутрырасійскага турызму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"