Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь правяло чарговы модуль у рамках міжнароднага асветніцкага праекта SputnikPro. Сённяшні модуль быў прысвечаны калумністыцы.
Спікерам модуля пад назвай "Калумністыка ў эпоху Telegram і TikTok" выступіла шэф-рэдактар аддзела аўтарскіх тэкстаў РІА Навіны, лаўрэат прэміі "Золотое перо России" Саюза журналістаў РФ Ірына Алксніс.
Эксперт падчас навучальнага семінара адзначыла, што нягледзячы на высокую канкурэнцыю – калонкі вельмі блізкія да папулярных зараз блогаў – цалкам могуць з імі канкурыраваць. Уся справа у цікавых загалоўках і пісьменнай падачы матэрыялу. Дапамагае ў калумністыцы і штучны інтэлект – дзякуючы яму можна згенерыраваць прывабныя ілюстрацыі да аўтарскіх калонак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"