МІНСК, 9 кас – Sputnik. Нобелеўскую прэмію 2025 года па літаратуры атрымаў пісьменнік з Венгрыі Ласла Краснахаркаі, імя ўладальніка прэміі абвясціў у чацвер Нобелеўскі камітэт у Стакгольме.
У Нобелеўскім камітэце ўдакладнілі, што прэмія прысуджана Краснахаркаі "за яго пераканаўчыя і фантастычныя творы, якія ў разгар апакаліптычнага жаху пацвярджаюць сілу мастацтва".
Ласла Краснахаркаі нарадзіўся 5 студзеня 1954 года ў горадзе Д’юла. Пісьменнік спецыялізуецца на антыўтопіях, у якіх персанажы ізаляваны ад знешніх сувязей і пазбаўлены перспектыў.
Аўтар супрацоўнічае з венгерскім кінарэжысёрам Белай Таррам, які зняў па яго навэлах некалькі фільмаў, у тым ліку "Сатанінскае танга", "Гармоніі Вейкмайстра" і іншыя.
Пісьменнік з’яўляецца таксама лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі (2015) і шэрага іншых літаратурных прэмій.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"