МІНСК, 10 кас – Sputnik. Расія падтрымлівае ініцыятыву ЗША па ўрэгуляванні ў Газе, заявіў кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін на прэс-падыходзе ў пятніцу па выніках візіту ў Таджыкістан.
"Мы падтрымліваем ініцыятывы Злучаных Штатаў, прэзідэнта (Дональда) Трампа па гэтым напрамку, на гэтым трэку", - сказаў расійскі лідар.
Ён падкрэсліў, што, калі план прэзідэнта ЗША па Газе атрымаецца рэалізаваць поўнасцю, гэта стане гістарычнай падзеяй.
Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што Дональд Трамп шмат робіць для вырашэння складаных і працяглых крызісаў у свеце.
"Годны ці не варты дзеючы прэзідэнт ЗША Нобелеўскай прэміі – я не ведаю, але ён рэальна шмат робіць для таго, каб вырашыць такія складаныя, крызісы, якія цягнуцца гадамі, а то і дзесяцігоддзямі", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Ён таксама адзначыў, што ва ўрэгуляванні ў Газе мог бы быць запатрабаваны і ўдзел Масквы, падкрэсліўшы "вельмі высокі ўзровень даверу" паміж Масквой і арабскімі краінамі з Палесцінай.
"Калі нашыя сябры палічаць, што гэта так, мы, вядома, заўсёды будзем гатовы прыняць у гэтым удзел", - сказаў Пуцін.
Раней паведамлялася, што прэзідэнт ЗША прапанаваў план па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту, які складаецца з 20 пунктаў. У тым ліку прапануецца вывад ізраільскіх войск і спыненне баявых дзеянняў у абмен на вызваленне ізраільцян-заложнікаў, якіх утрымлівае ХАМАС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"