МІНСК, 10 кас – Sputnik. Узброеныя Сілы РФ нанеслі ноччу масіраваны ўдар высокадакладнай зброяй па аб’ектах ва Украіне, пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.
"Нанесены масіраваны ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці наземнага і паветранага базіравання, у тым ліку гіпергукавымі аэрабалістычнымі ракетамі "Кинжал", а таксама ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі", - гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што мэтамі ўдару былі аб'екты энергетычнай інфраструктуры, якія забяспечвалі працу ўкраінскага ваенна-прамысловага комплексу.
У Мінабароны падкрэслілі, што ўдар быў нанесены ў адказ на тэрарыстычныя атакі кіеўскага рэжыму па грамадзянскіх аб'ектах на расійскай тэрыторыі.
"Мэты ўдару дасягнуты. Усе прызначаныя аб’екты знішчаны", - дадалі ў Мінабароны РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"