МІНСК, 14 кас – Sputnik. Беларусь стала адзінай краінай на постсавецкай прасторы, якая не адмовілася ад уласнай фармацэўтычнай вытворчасці на дзяржаўным узроўні, заявіў намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў.
Ён адзначыў, што сёння ў краіне існуе восемь дзяржаўных прадпрыемстваў фармпрамысловасці, якія выпускаюць істотную долю лекаў для ўнутранага карыстання.
Паводле яго слоў, на працягу апошніх гадоў айчынныя прэпараты займаюць каля 50% унутранага рынку ў вартасным выражэнні, што ў сваю чаргу з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у параўнанні з унутранымі рынкамі суседніх дзяржаў.
"У аб’ёмах спажывання ва ўмоўных упакоўках беларускія прэпараты займаюць 65% аптэчнай сеткі, гэта значыць тое, што мы бачым з вамі на паліцах аптэк, і звыш 80% – у бальнічным сектары", - сказаў Старавойтаў.
Ён дадаў, што гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што практычна ўсе людзі ў рэспубліцы лечацца беларускімі прэпаратамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"