МІНСК, 14 кас – Sputnik. Расія вітае намеры прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па пошуку шляхоў мірнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту, паведаміў у аўторак афіцыйны прадстаўнік Крамля РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Безумоўна, мы вітаем такія намеры, мы вітаем пацвярджэнне палітычнай волі на тое, каб усяляк садзейнічаць пошукам шляхоў мірнага ўрэгулявання", - сказаў ён журналістам.
Паводле яго слоў, Масква па-ранейшаму захоўвае адкрытасць і гатоўнасць да мірнага дыялогу.
Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што зараз трэба дачакацца заяў Трампа па выніках яго сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, якая павінна адбыцца ў Вашынгтоне 17 кастрычніка.
"Давайце дачакаемся, паглядзім, заявы паслухаем, прааналізуем іх. Пакуль гэта газетнае паведамленне, але ведаем, што сапраўды сам прэзідэнт пацвердзіў, што такая сустрэча з Зяленскім адбудзецца ў Вашынгтоне. Паглядзім на яе вынікі", - падкрэсліў прадстаўнік Крамля.
Напярэдадні Трамп падчас выступлення ў ізраільскім Кнэсеце заявіў, што пасля завяршэння працы па дасягненні міру ў сектары Газа неабходна заняцца Украінай. Ён асобна звярнуў на гэта ўвагу свайго спецпасланніка Сціва Уіткафа, які раней ужо вёў перагаворы з Зяленскім і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"