МІНСК, 16 кас – Sputnik. Акадэмік РАН, намеснік прэзідэнта Расійскай акадэміі адукацыі Генадзь Анішчанка лічыць адной з прычын росту аўтаімунных хвароб нежаданне жанчын карміць дзяцей грудзьмі, пра гэта ён заявіў падчас відэамоста Масква – Мінск – Астана – Бішкек – Ерэван – Ташкент "Біябяспека краін ЕАЭС" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"У нас з вамі ва ўсіх краінах па розных прычынах ёсць праблема гадавання дзяцей грудзьмі. Калі дасягнем 45% (гаворка ідзе пра Расію. - Sputnik), то будзем лічыць сябе шчаслівымі", - сказаў Анішчанка.
Паводле яго слоў, самай прыродай прыдумана так, што жанчына нараджае дзіця і корміць яго грудзьмі, тым самым абараняючы свайго малыша.
"Праз малако перадаюцца ахоўныя антыцелы, і жанчына дае дзіцяці харчаванне – гэта самае галоўнае. Чым мы кормім сёння дзяцей? Усе гэтыя дзіцячыя сумесі ў прыгожых абалонках – гэта абломкі разбуранага бялку. Жывёльнага, малочнага, расліннага", - падкрэсліў Анішчанка.
Ён дадаў, што паколькі арганізм дзіцяці яшчэ не сфарміраваны, то пакупныя сумесі могуць правакаваць рознага роду алергіі, што падрывае імунную сістэму.
Акрамя гэтага, сярод прычын, якія павышаюць рызыку развіцця аўтаімунных захворванняў, Анішчанка назваў прамысловыя выкіды і бытавую хімію.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"