МІНСК, 16 кас – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп праводзяць у чацвер тэлефонную размову, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў мне, што зараз ідзе размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША", - напісаў журналіст тэлеканала "Россия 1" Павел Зарубін у сваім Telegram-канале.
Раней кіраўнік Белага дома паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social, што вядзе размову з расійскім лідарам, і размова будзе працяглай.
Мінулы раз кіраўнікі РФ і ЗША сазвоньваліся ў ноч з 18 на 19 жніўня – праз некалькі дзён пасля саміту, які прайшоў на Алясцы. Цяперашняя тэлефонная размова адбылася напярэдадні анансаванага візіту ў Вашынгтон Уладзіміра Зяленскага.
Гэтая тэлефонная размова Пуціна і Трамп стала ўжо восьмай сёлета.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"