Тэлеканал RT сёння святкуе 20-годдзе – у 2005 годзе RT адкрыў вяшчанне міжнароднага канала на англійскай мове.
Сёння кіраўнік расійскай дзяржавы накіраваў віншаванне тэлеканалу, адзначыўшы хуткі рост яго аўдыторыі і тое, што RT, нягледзячы на вялікую канкурэнцыю, здолеў упісацца ў сістэму сусветных СМІ.
Пуцін звярнуў увагу на прафесіяналізм, з якім падаецца інфармацыя, дакладнасць і аб’ектыўнасць – усё гэта падкупляе гледача, падкрэсліў ён.
У цяперашні час пад брэндам RT вяшчае восем каналаў – на англійскай, іспанскай, арабскай, нямецкай, французскай, сербскай мовах, таксама ёсць два дакументальныя каналы.
Сумарная колькасць праглядаў відэа ў сацсетках усіх праектаў тэлеканала RT дасягнула 23,8 млрд.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"