Кіраўнік рэдакцыі Sputnik Азербайджан вярнуўся ў Маскву пасля вызвалення

Сямёра супрацоўнікаў Sputnik Азербайджан былі затрыманы сілавікамі ў чэрвені, сярод іх было двое грамадзян Расіі.
Sputnik
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Кіраўнік рэдакцыі Sputnik Азербайджан Ігар Картавых прыляцеў у Маскву пасля вызвалення з-пад арышту ў Баку, пра гэта паведаміў сам журналіст.
"Адчуваю сябе нармальна, рад вяртанню дадому", - сказаў ён калегам, якія яго сустрэлі.
Сілавікі 30 чэрвеня затрымалі сем чалавек у агенцтве Sputnik Азербайджан, у тым ліку двух расійскіх журналістаў – шэф-рэдактара Sputnik Азербайджан Яўгена Белавусава і кіраўніка рэдакцыі Ігара Картавых.
Ім вылучаны абсурдныя абвінавачанні ў тым, што яны нібыта з'яўляюцца "агентамі ФСБ". Журналісты былі арыштаваны на чатыры месяцы, у кастрычніку меру стрымання ім замянілі на дамашні арышт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кісялёў: абвінавачанні Савета прэсы Азербайджана па Sputnik пустыя, як барабан