МІНСК, 22 кас – Sputnik. Капітан беларускай каманды ваеннаслужачая 62-га Цэнтральнага вузла сувязі капітан Ірына Чуйкевіч дзясяты раз стала пераможцай чэмпіянату свету па хуткаснай радыётэлеграфіі, паведамляе Telegram-канал Міністэрства абароны Беларусі.
Спаборніцтвы праходзілі ў Чарнагорыі. У хуткасным радыётэлеграфаванні спаборнічалі каля 90 удзельнікаў з 20 краін свету. Перамога дасталася лідару беларускай каманды.
Тытул лепшай беларуска заваявала дзясяты раз і замацавала званне дзеючай рэкардсменкі.
"У асабістым заліку Ірына Чуйкевіч чатыры разы паднімалася на п’едэстал гонару, папоўніўшы скарбонку зборнай трыма залатымі і адным сярэбраным медалём", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Хуткасная радыётэлеграфія – гэта дысцыпліна радыёспорту, заснаваная на прыёме і перадачы паведамленняў кодам Морзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"