Відэа

Планавую трэніроўку стратэгічных ядзерных сіл Расіі знялі на відэа

Мінабароны РФ апублікавала кадры трэніроўкі ядзернай трыяды – глядзіце на відэа запуск ракет "Ярс" і "Синева", а таксама запуск крылатых ракет самалётамі далёкай авіяцыі Ту-95мс.
Sputnik
У Расіі пад кіраўніцтвам вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзіміра Пуціна прайшла планавая трэніроўка стратэгічных ядзерных сіл з выкарыстаннем іх наземнага, марскога і авіяцыйнага складальнікаў.
З касмадрома "Плесецк" па палігоне "Кура" на Камчатцы расійскія вайскоўцы запусцілі міжкантынентальную балістычную ракету "Ярс". З акваторыі Баранцава мора з атамнай падлодкі "Брянск" была запушчана балістычная ракета "Синева". Таксама ў трэніроўцы ядзернай трыяды былі задзейнічаны стратэгічныя ракетаносцы Ту-95мс – яны запусцілі крылатыя ракеты паветранага базіравання.
У ходзе трэніроўкі правяраўся ўзровень падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і практычныя навыкі работы аператыўнага складу, усе задачы трэніроўкі выкананы, рэзюміравалі ў ваенным ведамстве.

Ядзерная трыяда

Ядзерная трыяда Расіі складаецца з трох кампанентаў: ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння (РВСП), марскія стратэгічныя сілы (падлодкі з балістычнымі ракетамі) і стратэгічная авіяцыя.
У склад РВСП уваходзяць мабільныя і стацыянарныя пускавыя ўстаноўкі з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі.
У складзе марскіх стратэгічных сіл – падводныя лодкі, узброеныя балістычнымі ракетамі, аснову гэтых сіл у Расіі складаюць атамныя падводныя ракетаносцы праектаў 955 "Борей", яны ўваходзяць у склад Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў.
У складзе стратэгічнай авіяцыі – стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы Ту-160 і Ту-95МС, а таксама далёкія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3. Гэтыя самалёты аснашчаны крылатымі ракетамі вялікай далёкасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"