МІНСК, 23 кас – Sputnik. Новыя амерыканскія санкцыі ў дачыненні да Расіі істотна не паўплываюць на эканамічнае самаадчуванне краіны, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
Па словах прэзідэнта РФ, ва ўведзеных новых абмежаваннях "нічога новага няма".
"Так, яны для нас сур’ёзныя, вядома, гэта зразумела. І будуць мець пэўныя наступствы, але істотна ўсё ж не адаб’юцца, асабліва на нашым эканамічным самаадчуванні", - сказаў Пуцін журналістам пасля выступлення на з’ездзе Рускага геаграфічнага таварыства.
Ён ахарактарызаваў амерыканскія санкцыі як недружалюбны крок, які не садзейнічае паляпшэнню адносін паміж Расіяй і ЗША.
"Калі казаць аб палітычнай частцы, то, вядома, гэта недружалюбна ў дачыненні да Расіі, гэта відавочная рэч. І ён (санкцыйны акт. - Sputnik) не ўмацоўвае расійска-амерыканскія адносіны, якія толькі-толькі пачалі аднаўляцца", - падкрэсліў Пуцін.
Напярэдадні ЗША аб’явілі аб увядзенні новага пакета антырасійскіх санкцый, які ўключае меры супраць "Роснефти", "Лукойла" і іх даччыных прадпрыемстваў. Акрамя таго, амерыканскі лідар Дональд Трамп паведаміў, што адмяніў запланаваную сустрэчу з Пуціным у Будапешце, аднак выказаў намер сустрэцца з ім у будучыні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"