Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мінчане змогуць прыняць удзел у "Большом этнографическом диктанте"

Беларусы атрымаюць унікальную магчымасць праверыць веды аб традыцыях і культуры народаў Расіі.
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Рускі дом у Мінску стане адной з пляцовак дзясятага Усерасійскага "Большого этнографического диктанта", паведамляе беларускае прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва.
Дыктант пройдзе з 1 па 8 лістапада, у тым ліку ў анлайн-фармаце, але можна ўдзельнічаць і вочна ў Рускіх дамах у краінах СНД.
"Гэта ўнікальная магчымасць праверыць веды аб традыцыях і культуры народаў Расіі", - адзначылі ў Рассупрацоўніцтве.
Вынікі стануць вядомы 12 снежня – у Дзень Канстытуцыі РФ. Пры гэтым напярэдадні дыктанта можна прапанаваць свае пытанні. Лепшыя з іх уключаць у выніковы тэст, а аўтары атрымаюць прызы.
Арганізатар дыктанта – Федэральнае агенцтва па справах нацыянальнасцей, партнёры – Рассупрацоўніцтва, Мінкультуры РФ, Рускае геаграфічнае таварыства, Інстытут этналогіі і антрапалогіі Расійскай акадэміі навук.
Першы такі дыктант прайшоў у 2016 годзе па ініцыятыве Міністэрства нацыянальнай палітыкі Удмуртыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Відэа
Светлавыя шоу кожны дзень – кола агляду ў Гродне завірусілася ў сацсетках