У канферэнцыі па бяспецы бяруць удзел дэлегацыі з больш як 40 краін, у тым ліку Расіі, Венгрыі, КНДР, М’янмы і іншых, а таксама сямі міжнародных арганізацый, сярод якіх АДКБ і ШАС.
Мерапрыемствы ў рамках канферэнцыі па бяспецы праходзяць у беларускай сталіцы 28 і 29 кастрычніка. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца дыскусія аб перспектывах бяспекі ў рэгіёне ва ўмовах крызісу светапарадку, ваенна-палітычных супярэчнасцей і адсутнасці камунікацый.
Адна з галоўных тэм канферэнцыі – распрацоўка Хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі.
Раней Мінск ужо станавіўся пляцоўкай для правядзення канферэнцыі па бяспецы – у 2023 і 2024 гадах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"