МІНСК, 29 кас – Sputnik. Фестываль "Народы Расіі і СНД" стане працягам палітыкі Расіі па ўмацаванні інтэграцыйных сувязей з партнёрамі ў рамках Садружнасці незалежных дзяржаў, пра гэта ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказалі ўдзельнікі відэамоста Масква – Мінск – Ерэван – Бішкек – Астана – Ташкент.
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Маскве ўпершыню пройдзе Міжнародны фестываль "Народы Расіі і СНД", прымеркаваны да Дня народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада. Фестываль пачнецца з пленарнага пасяджэння, яго адкрые сакратар Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу. Мерапрыемства аб’яднае дзелавую, асветніцкую і культурную праграмы, выставы па розных напрамках і майстар-класы.
"Міжнародны фестываль аб’яднае шматлікіх гасцей з розных рэгіёнаў нашай краіны і дзяржаў Садружнасці. Мэтай фестывалю з’яўляецца прасоўванне традыцый і звычаяў народаў Расіі і СНД, гістарычнай праўды, захаванне і ўмацаванне традыцыйных духоўна маральных каштоўнасцей", - паведаміў намеснік сакратара Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Аляксей Шаўцоў.
Арганізатарам фестывалю пры каардынацыі апарату Савета Бяспекі РФ, Адміністрацыі Прэзідэнта РФ і Міністэрства замежных спраў РФ выступіла Федэральнае агенцтва па справах нацыянальнасцей з удзелам Міністэрства культуры РФ, Рассупрацоўніцтва, Урада Масквы, Расійскага таварыства "Знание", Рускага геаграфічнага таварыства і іншых арганізацый.
"Своечасовасць такога мерапрыемства відавочная яшчэ і таму, што сёння некаторыя дзяржавы робяць крокі па палітызацыі культурна-гуманітарнай сферы, стварэнні штучных бар’ераў і раздзяляльных ліній у свеце, у тым ліку ў галіне культуры. Мы лічым важным у сувязі з гэтым умацоўваць адносіны з нашымі народамі, падтрымліваць цесныя кантакты з партнёрамі па СНД, у тым ліку на культурна-гуманітарным напрамку. І мы, вядома ж, перакананы ў тым, што фестываль будзе садзейнічаць далейшаму аб’яднанню і фарміраванню моцных і надзейных сувязей паміж народамі Расіі і краін СНД", - распавёў намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Галузін.
Удзельнікі фестывалю змогуць прыняць удзел у юбілейнай X Усерасійскай асветніцкай акцыі "Большой этнографический диктант". Дзелавая праграма фестывалю працягнецца на пляцоўцы Кінапарку "Москино". Яе адкрые пленарная сесія "Роля кіно ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы народаў Расіі і СНД".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"