Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін: журналістаў могуць пусціць у зоны акружэнняў сіл УСУ

Кіраўнік РФ паведаміў, што журналістаў могуць пусціць у зоны акружэння сіл УСУ, у тым ліку ўкраінскіх і замежных.
Sputnik
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Прадстаўнікоў СМІ могуць пусціць у зоны, дзе праціўнік знаходзіцца ў акружэнні, але Расію непакоіць, каб з боку Украіны не было правакацый падчас іх знаходжання там, заявіў у сераду прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Нас турбуе толькі адно: каб з украінскага боку не было ніякіх правакацый", - сказаў ён падчас сустрэчы з удзельнікамі СВА ў Цэнтральным ваенным клінічным шпіталі ў Маскве.
Кіраўнік РФ таксама адзначыў, што расійскія Узброеныя сілы не супраць пусціць у зоны акружэння журналістаў, у тым ліку ўкраінскіх і замежных.
Пуцін удакладніў, што дадзенае пытанне ён абмяркоўваў з камандуючымі адпаведных груповак – ваенныя не пярэчаць, каб прадстаўнікі СМІ трапілі туды, каб убачыць усё на свае вочы. Ён таксама падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі трэба ведаць, ці гатоў да гэтага ўкраінскі бок.
Паводле яго слоў, цяпер сілы УСУ заблакіраваны ў гарадах Купянск і Чырвонаармейск.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў назваў трывожнай інфармацыю аб адпраўцы Францыяй ваенных ва Украіну