МІНСК, 30 кас – Sputnik. Расійскія вайскоўцы атрымалі загад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прапусціць замежных журналістаў у раёны акружэння злучэнняў УСУ ў зоне спецаперацыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.
Адзначаецца, што месцы блакіравання ўкраінскіх войск у Чырвонаармейску, Дзімітраве і Купянску змогуць таксама наведаць прадстаўнікі СМІ Украіны "пры іх звароце да камандавання УСУ".
"Расійскае камандаванне гатова пры неабходнасці спыніць баявыя дзеянні на 5-6 гадзін у гэтых раёнах", - гаворыцца ў паведамленні.
У Мінабароны РФ таксама паабяцалі забяспечыць калідоры ўезду і выезду груп замежных СМІ, але пры ўмове, што будуць гарантыі бяспекі як для саміх журналістаў, так і вайскоўцаў УС РФ.
Напярэдадні Пуцін падчас наведвання Цэнтральнага ваеннага клінічнага шпіталя ў Маскве заявіў, што прадстаўнікоў замежных СМІ могуць пусціць у зоны, дзе праціўнік знаходзіцца ў акружэнні. Паводле яго слоў, гэтае пытанне абмяркоўвалася з расійскімі вайскоўцам – яны не супраць, але важна, каб не было правакацый з боку УСУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"