МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Беспілотныя тэхналогіі ў Расіі развіваюцца паспяхова, заявіў прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мішусцін, перадае РІА Навіны.
Кіраўнік расійскага ўрада выступіў сёння на пленарным пасяджэнні найбуйнейшага ў краіне IT-форуму "Лічбавыя тэхналогіі".
Урад у сваёй рабоце ўдзяляе асаблівую ўвагу фарміраванню сучаснай і абароненай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, падкрэсліў Мішусцін.
Ён указаў на асаблівую важнасць якаснай сувязі для стабільнай работы ва ўсіх сектарах эканомікі, у тым ліку для беспілотных тэхналогій. Мішусцін адзначыў, што ў развіцці гэтай сферы ёсць поспехі.
"(…) адным з прыярытэтаў урада, вядома, з’яўляецца фарміраванне сучаснай, абароненай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. Гэта важна для развіцця (…) у тым ліку і беспілотных тэхналогій. Тут ужо ёсць поспехі", - сказаў Мішусцін.
Паводле слоў прэм’ер-міністра, цяпер у Расіі актыўна выкарыстоўваюцца 90 беспілотных грузавікоў. З пачатку гэтага года іх сумарны прабег перавысіў 8,5 млн км.
Таксама Мішусцін расказаў, што ў кастрычніку гэтага года аўтаномны легкавы аўтамабіль здзейсніў самастойную паездку ў 400 км. Яго маршрут пралягаў з Тулы ў Маскву і назад. Вадзіцель-выпрабавальнік знаходзіўся ў машыне, але не ўмешваўся ў кіраванне, падкрэсліў прэм’ер-міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"