Дзіцячы савет будзе створаны пры камісіі дзіцячых абмудсменаў краін СНД

Плануецца, што першае пасяджэнне Дзіцячага савета пры Камісіі ўпаўнаважаных па правах дзіцяці СНД пройдзе ў Мінску 14 лістапада.
Sputnik
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Стварэнне дзіцячага грамадскага савета пры камісіі ўпаўнаважаных па правах дзіцяці (амбудсменаў) дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў дасць магчымасць кіравацца прынцыпам "Нічога для нас без нас", заявіла Упаўнаважаны пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў Мінску ў штаб-кватэры праходзіць пасяджэнне камісіі дзіцячых амбудсменаў краін-удзельніц Садружнасці.
"Бо дзеці гавораць, вы (дарослыя - Sputnik) нешта прыдумляеце, а вы нас спытаеце – гэта нам трэба? Як мы будзем гэта ў сваім жыцці выкарыстоўваць?", - сказала яна.
Паводле слоў упаўнаважанай па правах дзіцяці, выкарыстанне прынцыпу "нічога для нас без нас" будзе магутным стымулам, каб работа адпавядала ў тым ліку і інтарэсам дзяцей.
Гаворачы аб рабоце камісіі дзіцячых амбудсменаў СНД, Львова-Бялова адзначыла, што ўдалося выбудаваць узаемадзеянне па аказанні дапамогі канкрэтным дзецям.
"Не магу не адзначыць наш маніторынг, які ўлічвае дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячых установах, якія маюць грамадзянства краін-удзельніц СНД. Мы з вамі адпрацоўвалі шэраг выпадкаў, калі трэба было вярнуць дзяцей і калі шукалі сем’і на тэрыторыі краін знаходжання дзяцей", - сказала дзіцячы амбудсмен.
Паводле яе слоў, гэта канкрэтныя прыклады ўзаемадзеяння, якія ўплываюць на лёсы дзяцей.
Плануецца, што 14 лістапада ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца першае пасяджэнне Дзіцячага савета пры Камісіі ўпаўнаважаных па правах дзіцяці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Анішчанка звязаў рост аўтаімунных хвароб з адмовай жанчын карміць грудзьмі