МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Вялікую размову з вучонымі анансаваў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам старшыню прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка.
Прэзідэнт заявіў, што правядзе сур’ёзную размову з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці ў бліжэйшы час, перадае БелТА.
Напярэдадні маштабнай размовы з удзелам навуковай грамадскасці адбылася сустрэча са старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. "Гэта такі першы крок да правядзення нашай размовы з вучонымі, вялікай размовы", - сказаў прэзідэнт.
Плануецца, што нарада кіраўніка дзяржавы з вучонымі адбудзецца ў перыяд з 17 па 23 лістапада, аднак дакладная дата мерапрыемства будзе вызначана ў залежнасці ад рабочага графіка прэзідэнта і з улікам правядзення міжнародных мерапрыемстваў.
Лукашэнка падкрэсліў, што яшчэ ёсць час падрыхтавацца да будучай размовы.
"У вас будзе магчымасць падрыхтавацца да гэтай нарады, да гэтай сур’ёзнай размовы. Трэба, каб менш было заарганізаванасці. Калі па справе ёсць у вучонага нешта сказаць па парадку дня гэтай нарады, якую мы вызначым, няхай гавораць, паслухаем", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што чакае ад вучоных разумення патрабаванняў дзяржавы да іх работы. Толькі ў гэтым выпадку, паводле слоў Лукашэнкі, краіна можа разлічваць на высокі вынік.
"Трэба, каб членкоры, акадэмікі прысутнічалі і разумелі нашы патрабаванні. Мы падлашчвацца да вучоных не збіраемся, у тым ліку і я. Чаму? Таму што гэта разумныя людзі. Яны павінны разумець, што без выніку толку не будзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"