МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Узброеныя сілы расійскай арміі нанеслі масіраваны ўдар па аб’ектах ВПК Украіны ў адказ на тэрарыстычныя атакі праціўніка сёння ноччу, паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.
Па даных ваеннага ведамства, удар быў нанесены па аб’ектах ваенна-прамысловага комплексу і энергетыкі Украіны, якія забяспечваюць іх працу.
Выкарыстоўвалася высокадакладная зброя вялікай далёкасці паветранага, наземнага і марскога базіравання, у тым ліку гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты "Кинжал", а таксама ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Прэс-служба расійскага ваеннага ведамства інфармуе, што на працягу мінулага тыдня армія РФ нанесла масіраваны і пяць групавых удараў.
Знішчаны прадпрыемствы ваенна-прамысловага і газа-энергетычнага комплексаў Украіны, а таксама транспартная інфраструктура, якую праціўнік выкарыстоўваў у сваіх інтарэсах.
Акрамя таго, аб’ектамі ўдараў сталі ваенныя аэрадромы, месцы захоўвання і падрыхтоўкі да запуску ўдарных БПЛА, пункты часовай дыслакацыі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"