МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Судовыя эксперты ўстанавілі прычыну смерці Максіма Зяньковіча, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДКСЭ.
Падлетак 8 лістапада каля 10 гадзін раніцы з'ехаў у невядомым напрамку на веласіпедзе ад дома дзядулі ў вёсцы Карбоўскае Бярэзінскага раёна і не вярнуўся. Сваякі звярнуліся ў праваахоўныя органы.
У пошукавай аперацыі ўдзельнічалі ратавальнікі, міліцыя, вадалазы, судовыя эксперты і добраахвотнікі.
Цела падлетка без прыкмет жыцця было знойдзена 13 лістапада.
"На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група з удзелам спецыяліста і дзяржаўнага медыцынскага судовага эксперта Пухавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз", - распавялі ў ДКСЭ.
Для ўстанаўлення прычын смерці была назначана судова-медыцынская экспертыза, яе правялі эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці.
"Па выніках аператыўна праведзенай судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што прычынай смерці стала асфіксія з прычыны закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленні", - заявілі ў ведамстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"