МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алжырскага калегу Абдэльмаджыда Тэббуна з 80-гадовым юбілеем, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў значны асабісты ўклад Тэббуна ў развіццё Алжыра, умацаванне яго суверэнітэту і паляпшэнне дабрабыту грамадзян. Паводле слоў прэзідэнта, гэты ўклад заслугоўвае самай высокай ацэнкі.
"Алжыр дэманструе дынамічны рост у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі і інавацый. Гэтыя поспехі з’яўляюцца наглядным сведчаннем вашага імкнення да забеспячэння ўстойлівасці нацыянальнага патэнцыялу і прагрэсу дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што на сустрэчы з Тэббунам удасца вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы па далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння дзвюх краін і вывесці яго на новы стратэгічны ўзровень.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў прэзідэнту Алжыра здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"