Фота

Новы знішчальнік і верталёт з саманаводнай ракетай: экспазіцыя РФ у Дубаі

Міжнародная аэракасмічная і абаронная выстава Dubai Airshow праходзіць у ААЭ. Навінкі выставы глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Расія прадставіла на выставе ў Дубаі больш за 850 узораў айчыннай ваеннай прадукцыі, большая частка з іх мае вопыт баявога выкарыстання ва ўзброеных канфліктах і дапрацаваны з улікам сучасных рэалій вядзення бою.
Асаблівае месца ў расійскай экспазіцыі займаюць знішчальнік пятага пакалення Су-57Э і вучэбна-баявы самалёт Як-130М, якія прадстаўлены ўпершыню. Таксама ўпершыню дэманструецца і зенітны ракетны комплекс "Панцирь-СМД-Е".
Шырока прадстаўлены на выставе і іншыя расійскія распрацоўкі, у тым ліку беспілотнікі, верталёты для выратавальных службаў, а таксама распрацоўкі ў сферы касмічных тэхналогій.
Выстава ў Дубаі будзе працаваць да 21 лістапада.
1 / 10

Вучэбна-баявы самалёт Як-130М (на пярэднім плане) і знішчальнік Су-57Э.

2 / 10

Прэзідэнт ААЭ, шэйх Махамед бін Зайед Аль Нахаян аглядае кабіну расійскага знішчальніка пятага пакалення Су-57Э. Знішчальнік здольны ліквідаваць усе віды паветраных, наземных і надводных цэлей.

3 / 10

Знішчальнік Су-57Э прадстаўлены ўпершыню і прыняў удзел у паказальным палёце.

4 / 10

ЗРК "Панцирь-СМД-Е" на выставе ў Дубаі. Супрацьдронны комплекс цікавы тым, што яго можна размяшчаць не толькі на падрыхтаваных пляцоўках, але і на дахах дамоў.

5 / 10

Гендырэктар Дзяржкарпарацыі "Ростех" Сяргей Чэмезаў і прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед бен Зайед Аль Нахаян.

6 / 10

Амерыканскія лётчыкі побач з мадэрнізаваным ваенна-транспартным самалётам Іл-76МД-90А.

7 / 10

Дзяўчыны побач з расійскім верталётам Ка-52 "Аллигатор". На выставе вінтакрылая машына прадстаўлена са шматмэтавай саманаводнай ракетай Х-МД.

8 / 10

Яшчэ адна вінтакрылая машына, сканструяваная ў КБ Камава – сярэдні пажарны верталёт Ка-32А11М з новай сістэмай пажаратушэння СП-32 расійскай вытворчасці.

9 / 10

Лёгкі шматмэтавы верталёт "Ансат-М". Верталёт поўнасцю імпартазамешчаны і ўпершыню прадстаўлены за мяжой.

10 / 10

На выставе ў Дубаі прадстаўлена больш за 850 узораў узбраення і тэхнікі расійскай вытворчасці.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"